Валянціна Іванаўна Качан
Валянціна Іванаўна Качан (нар. 16 кастрычніка 1951, Смаленск РСФСР) — беларускі ўрач і палітык. БіяграфіяЗакончыла Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут (санітарны ўрач), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці знешняя палітыка і дыпламатыя. Працавала ўрачом-лабарантам, загадчыкам лабараторыі Пінскай гарадской санітарна-эпідэміялагічнай станцыі, намеснікам галоўнага ўрача Пінскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, галоўным дзяржаўным санітарным урачом Брэсцкай вобласці. Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь — намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[2]. УзнагародыУзнагароджана медалямі «За працоўныя заслугі», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, знакамі «Выдатнік аховы здароўяРэспублікі Беларусь», «За мужнасць і любоў да Айчыны» Міжнароднага грамадскага фонду імя палкаводца Г. К. Жукава[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia