Валянціна Антонаўна Сямашка
Валянціна Антонаўна Сяма́шка (дзявочае Ісаева)[1] (24 лістапада 1868, Слуцк — 1938, Мінск) — беларуская піяніст і педагог. БіяграфіяНарадзілася ў Слуцку[2]. Скончыла Маскоўскую кансерваторыю ў В. Сафонава , дзе займалася адначасова з С. Рахманінавым і А. Скрабіным[2]. Пасля кансерваторыі выступала як піяніст-саліст у адным ансамблі разам са сваім мужам, вядомым віяланчэлістам Сямашкам Марыянам Рамуальдавічам[3]. У іх доме часта бываў П. І. Чайкоўскі, які любіў музіцыраваць з Марыянам і Валянцінай[4]. У 1920 была запрошана выкладаць у Мінскі музычны тэхнікум, дзе развівала традыцыі маскоўскай фартэпіяннай школы[2][3]. Уся атмасфера ў класе В. Сямашка была прасякнута духам творчасці, любові да музыкі, адчуваннем радасці адкрыцця прыгажосці, паэзіі. Вучоба ў Маскоўскай кансерваторыі, знаёмства з юных гадоў з С. Рахманінавым, А. Чэхавым і іншымі выбітнымі дзеячамі рускай культуры канца XIX — пачатку XX стагоддзя, — усё гэта атачала В. Сямашка ў вачах яе вучняў паэтычным арэолам, надавала ёй цалкам асаблівую прыцягальную сілу, зачараванне[5]. З 1932 года Валянціна Сямашка дацэнт Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі[1]. Аўтарытэт В. Сямашка быў такі вялікі, што Г. Нейгаўз , калі яго прасілі пра якія-небудзь важныя справы, што з яго дапамогай трэба было вырашыць у Мінску, заўсёды адказваў: «Так у Мінску ж Сямашка!»[2][6]. Сярод вучняў В. Сямашка: Ірына Цвятаева — прафесар Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі[7][1], Сяімён Талкачоў[1]. У Мінску яна арганізавала хатнія музычныя вечары для мясцовых настаўнікаў, на якіх выступалі яе вучні[3]. Памерла ў Мінску, пахавана на Вайсковых могілках[3]. Сям’яУ кастрычніку 1897 года ажаніліся з віяланчалістам Вялікага тэатра Марыянам Рамуальдавічам Сямашкам, які блізка сябраваў з А. П. Чэхавым. Сын Міхаіл (23.8.1898 — ?)[8], яго жонка Любоў Лаўраўна Сямашка (нар. Васюковіч) — артыстка оперы, музычны педагог[9]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia