Любоў Лаўраўна Сямашка
Любоў Лаўраўна Сямашка, нар. Васюковіч (1901, Мінск — 1982) — беларуская оперная спявачка і педагог[1][2]. БіяграфіяНарадзілася ў Мінску ў сям'і праваслаўнага святара Лаўра Пятровіча Васюкевіча і яго жонкі Кацярыны Паўлаўны. Бацьку Любові растралялі ў 1926 годзе, што адбілася і на лёсе яго дачкі. Рэабілітавалі Лаўра Васюковіча толькі 24 ліпеня 1992 года, ужо пасля смерці яго дачкі. БіяграфіяУ 1930-я гады Л. Сямашка паспяхова пачынала сваю сольную кар’еру спявачкі на сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета ў Мінску; валодала адметным лірыка-каларатурным сапрана, выконваючы вядучыя партыі ў спектаклях тады яшчэ зусім маладога опернага калектыву, разам з ўзыходзячай «зоркай» таго часу Ларысай Александроўскай. Партыя Мікаэлы ў оперы «Кармэн» Жоржа Бізэ, Марфы — у «Царскай нявесце » і «Шамаханскай царыцы » М. Рымскага-Корсакава[2]. Працуючы ў Мінску, Любоў Лаўраўна пазнаёмілася са сваім будучым мужам, Міхаілам Мар’янавічам Сямашкам, сынам прафесароў Маскоўскай кансерваторыі Мар’янам Рамуальдавічам і Валянцінай Антонаўнай Сямашкамі. З-за таго, что Любоў Лаўраўна лічылася дачкой ворага народа, працягваць працу артысткай оперы не было магчыма, таму яна разам з мужам пераехала ў 1941 годзе ў Вілейку, дзе працавала педагогам у мясцовай музычнай школе[3]. Сярод яе вучняў была будучая беларуская кампазітарка Валянціна Сярых[2][4]. Сям'яМуж Міхаіл Мар'янавіч Сямашка, дачка Ірына, унук Міхаіл. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia