Валянціна Мікалаеўна Пух
Валянціна Мікалаеўна Пух (нар. 17 снежня 1969, с. Пулямец, Любомльскі раён, Валынская вобласць) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года. БіяграфіяНарадзілася 17 снежня 1969 года ў с. Пулямец Любомльскага раёна Валынскай вобласці (Украіна)[1]. Скончыла Луцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Лесі Украінкі па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання»; Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Менеджмент»[1]. Працавала паштальёнам 3-га класа гарадскога аддзялення паштовай сувязі № 24 г. Брэста, намеснікам начальніка аддзяленняў паштовай сувязі № 24, 16 г. Брэста, старшым інструктарам дзяржаўнага прадпрыемства паштовай сувязі «Брэстаблпошта», начальнікам участка па апрацоўцы і кантролі інфармацыі, інжынерам 1-й катэгорыі, намеснікам начальніка аддзела па эксплуатацыі і бяспецы паштовай сувязі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Брэстаблпошта», дырэктарам Брэсцкага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпошта»[1]. У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Брэсцкай-Заходняй акругі № 1. Намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце[1]. УзнагародыУзнагароджана нагрудным знакам «Ганаровы работнік сувязі Беларусі»[1]. КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia