Валянціна Паўлаўна Булава
Валянціна Паўлаўна Бу́лава (23 сакавіка 1941, в. Капцэвічы, Петрыкаўскі раён) — намеснік старшыні Вярхоўнага Савета БССР з 1980[1] г., Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Член КПСС з 1964 года. З 1959 г. рабочая Капцэвіцкага агароднінасушыльнага завода, з 1964 г. прадзільшчыца Баранавіцкага баваўняна-папяровага камбіната. Член рэвізійнай камісіі КПБ ў 1971—1976 гг., член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС у 1976—1981[1] гг. У канцы 1970-х яна была прызнана лепшай прадзільшчыцай краіны, перамогшы ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве і стаўшы лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР. У 1984 годзе за выдатныя дасягненні ў працы Валянціна Булава удастоена высокага звання Героя Сацыялістычнай Працы[2]. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1974—1979 гг, Вярхоўнага Савета БССР з 1980 г. Дзяржаўная прэмія СССР 1975 года[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia