Валянціна Сяргееўна Пятліцкая
Валянціна Сяргееўна Пятліцкая (нар. 7 кастрычніка 1947, пас. Каменка на Дняпры, Запарожская вобласць, УССР) — беларуская артыстка аперэты (сапрана). Заслужаны артыст Беларусі (2002). БіяграфіяСкончыла ў 1969 годзе Мінскае музычнае вучылішча імя М. Глінкі, у 1974 годзе — Беларускую кансерваторыю. 3 1970 артыстка хору, з 1974 салістка Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра. ТворчасцьДля яе творчай індывідуальнасці характэрны эмацыянальнаць, шчырасць у перадачы пачуццяў, артыстызм і абаяльнасць. Стварыла запамінальныя вобразы ў творах нацыянальнага рэпертуару: Царэўна і Ліса («Сцяпан — вялікі пан» Ю. Семянякі), Насця, Надзя («Несцерка», «Судны час» Р. Суруса), Патрысія і Епіфанія («Мільянерка» Я. Глебава), Агнеса («Дзяніс Давыдаў» А. Мдывані), Каралева («Шклянка вады» У. Кандрусевіча). У класічным рэпертуары найб. значныя: Зорыка, Ганна і Валянціна («Цыганскае каханне », «Вясёлая ўдава » Ф. Легара), Адэта, Сільва, Віялета («Баядэра », «Сільва », «Фіялка Манмартра » І. Кальмана), Адэль, Аніна («Лятучая мыш », «Ноч у Венецыі » І. Штрауса), Стэла («Вольны вецер » І. Дунаеўскага), Ірынка «Вяселле ў Малінаўцы » Б. Аляксандрава), у творах сучасных кампазітараў — Соф'я («Гора ад розуму» А. Фельзера ), Клацільда і Мадлен («О, мілы друг» В. Лебедзева ), Раксана («Сірано дэ Бержэрак» С. Пажлакова ), Галя («Старыя дамы» А. Фельзера ), Глорыя («Дарагая Памэла» М. Самойлава), Чаніта («Пацалунак Чаніты» Ю. Мілюціна ), Мама і Каламбіна («Дзіцячы альбом» на музыку П. Чайкоўскага), Лялька («Стойкі алавяны салдацік» С. Баневіча ). ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia