Андрэй Юр’евіч Мдывані
Андрэ́й Ю́р’евіч Мдыва́ні або Мдзівані (1 кастрычніка 1937, Тбілісі — 19 ліпеня 2021) — беларускі кампазітар, педагог. Народны артыст Беларусі (2013). Біяграфічныя звесткіНарадзіўся 1 кастрычніка 1937 года ў Тбілісі (Грузінская ССР). Грузін па паходжанні. Пляменнік Уладзіміра Раінішвілі (1932—2016), грузінскага і расійскага фізіка, лаўрэата Ленінскай прэміі, з якім сябраваў[1]. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А. В. Луначарскага па класе кампазіцыі прафесара А. В. Багатырова (1969) і пад яго ж кіраўніцтвам (сумесна з М. І. Пяйко) асістэнтуру-стажыроўку (1972). Працаваў загадчыкам музычнай часткай у драматычных тэатрах Смаленска (1961—1963), Дзяржынска (1963), Кірава (1963). У 1964 годзе — канцэртмайстар педагагічнага вучылішча ў Смаленску. З 1969 года — выкладчык Мінскага музычнага вучылішча і Беларускай кансерваторыі. З 1972 года — загадчык музычнай часткай Тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску, з 1984 года — дацэнт, з 1993 года — прафесар кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі[2]. Памёр 19 ліпеня 2021 года[3]. ТворчасцьНайбольш значныя дасягненні кампазітар меў у галінах сцэнічнай, аркестравай (сімфанічнай і для народных інструментаў) і харавой музыкі. Асноўныя тэмы творчасці — гісторыя і сучаснасць, філасофскія ідэі і канцэпцыі, своеасабліва звязаныя з нацыянальнай праблематыкай. Адметная рыса стылю — накіраванасць на прыгажосць. Як мастак ён належыць да экспрэсіўнага крыла рамантызму, узбагачанага практыкай ХХ ст. У галіне сімфанічнай музыкі — прыхільнік высокага сімфанізму, адзін з заснавальнікаў праграмнай сімфоніі на нацыянальную тэматыку; у харавой музыцы аднавіў на новай аснове традыцыі візантыйскага песнапення і праваслаўнага спеву, стварыў падставу для фальклорна арыентаванага кірунку; у музыцы для народнага аркестра — жанрыст, стваральнік народнааркестровага сімфанізму. Тэатральнай музыцы ўласцівы яскравая вобразнасць і эмацыянальнае спалучэнне эпічнасці з напружаным дынамізмам і кантраснасцю. Індывідуальны стыль кампазітара характарызуюць тэатральнасць мыслення, змястоўнасць і глыбіня мастацкіх задум, каларыстычнасць, прыгажосць інтанавання і выразнасць музычнай мовы. Творы
Сям’яПрыкладна з 1972 года ў шлюбе з музыказнаўцам Таццянай Мдывані[4]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia