Валянцін Антонавіч Кірыленка
Валянцін Антонавіч Кірыленка (25 снежня 1928, в. Кругавец, Гомельская вобласць — 3 ліпеня 1995) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (фарфор). БіяграфіяНарадзіўся 25 снежня 1928 года ў вёсцы Кругавец Гомельскай вобласці. Скончыў у 1957 годзе Львоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва. Вучыўся ў Т. Паражняка, М. Бяляева, І. Скабалы. Удзельнік мастацкіх выставак з 1957 года[2]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года[2]. Працаваў у 1957-1995 гадах на Мінскім фарфоравым заводзе[2]. ТворчасцьПрацаваў у галіне прыкладнога мастацтва (фарфор). Асноўныя творы: дэкаратыўныя вазы «Палессе», «40 гадоў БССР», «Сузор’е»; вазы для кветак «Васількі», «Колас», «Ваўчок», «Кветкі», «Народная», «Перамога», «Блакітная», «Усход»; чайны сервіз «Блакітныя лісты»; наборы графінаў для лікёру, гарлачоў, шклянак[2]. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, музеі фарфоравага завода ў Мінску, фондах БСМ[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia