Валянцін Васілевіч Асмалоўскі
Валянцін Васілевіч Асмалоўскі (15 лютага 1924, в. Гослеў, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць — 24 мая 2002) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1968), прафесар (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяСкончыў Маскоўскі інстытут каляровых металаў і золата (1951). Працаваў у Крыварожскім горнарудным інстытуце (з 1954, загадчык кафедры эканомікі прамысловай вытворчасці, прарэктар), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1971, прафесар, загадчык кафедры арганізацыі і кіравання, у 1972—1992 — прарэктар па навуковай рабоце). Навуковыя інтарэсы: эканоміка прамысловасці; арганізацыя і кіраванне вытворчасцю; аналіз гаспадарчай дзейнасці. УзнагародыЗванне «Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларускай ССР» (1990), ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалі (12) і інш. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia