Валянцін Георгіевіч Саўкін
Валянцін Георгіевіч Са́ўкін[1] (нар. 20 лістапада 1932) — вучоны ў матэрыялазнаўства, доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1990). БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Гомель. У 1959 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. З 1963 па 2007 год працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Навуковая дзейнасцьАўтар прац па структуры і фізіка-механічных уласцівасцях палімераў і кампазіцыйных матэрыялаў, вывучэнню трэння і зносу палімерных матэрыялаў. Распрацаваў новы навуковы кірунак — структурную трыбамеханіку палімераў. сааўтар шэрагу патэнтаў на вынаходствы. Сярод апублікаванага:
УзнагародыЛаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1972 года за распрацоўку тэарэтычных асноў стварэння фрыкцыйных матэрыялаў і канструкцый з палімераў і металапалімераў і ўкараненне іх у народную гаспадарку. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia