Анатоль Іванавіч Свірыдзёнак
Анатоль Іванавіч Свірыдзёнак (7 ліпеня 1936, Орша, Віцебская вобласць — 3 красавіка 2023) — беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986; чл.-кар. з 1984), доктар тэхнічных навук (1976), прафесар (1981). БіяграфіяНарадзіўся 7 ліпеня 1936 года ў Оршы. Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1959). З 1959 года — у Аддзеле механікі палімераў (з 1969 года — Інстытут механікі металапалімерных сістэм) АН БССР, з 1967 года — загадчык лабараторыі, з 1969 намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1979—1982 гадах — в.а. дырэктара, з 1982 года — дырэктар інстытута, адначасова ў 1987—1992 гадах — член Прэзідыума АН БССР. У 1990—2006 гадах — дырэктар, з 2006 па 2020 гады — загадчык лабараторыі Навукова-даследчага цэнтра праблем рэсурсазберажэння НАН Беларусі. З 1991 года — галоўны рэдактар часопіса «Трэнне і знос». Памёр 3 красавіка 2023 года[2]. Навуковая дзейнасцьРаботы ў галіне матэрыялазнаўства палімерных кампазітаў, трэння і зносу цвёрдых тэл. Распрацаваў навуковыя асновы стварэння кампазіцыйных матэрыялаў, метады кіравання структурай і фрыкцыйнымі ўласцівасцямі металапалімерных сістэм, метады і прыборы для даследавання паверхневых уласцівасцяў палімераў і кампазітаў на іх аснове. Сумесна з вучнямі правёў комплексныя даследаванні ўзаемасувязі структуры і уласцівасцяў кампазіцыйных матэрыялаў фрыкцыйнага прызначэння. Ініцыяваў развіццё ў Беларусі даследаванняў у галіне нанатрыбалогіі і біямеханікі ступні. Распрацоўваў метадалагічныя пытанні рэсурсазберажэння. Аўтар больш за 250 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій, больш за 150 вынаходак. Асноўныя працы
Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia