Валянцін Мікалаевіч Аўдзееў
Валянцін Мікалаевіч Аўдзееў (16 мая 1915, Кацельніч Вяцкай губерні, Расійская імперыя — 11 кастрычніка 1972, Масква, СССР) — савецкі вучоны, спецыяліст у галіне электронікі, член-карэспандэнт АН СССР, вынаходнік стрыжневай радыёлампы. БіяграфіяАтрымаўшы пачатковую адукацыю, з 1930 працаваў на заводзе «Святлана» ў Ленінградзе, скончыў завадскі тэхнікум, дзе вучыўся ў С. А. Векшынскага. У 1934—1938 вучыўся ва Усесаюзным завочным інстытуце тэхнічнай адукацыі. У 1941 на працягу паўгода знаходзіўся ў камандзіроўцы ў ЗША (заводы RCA), дзе вывучаў вытворчасць радыёлампаў і прыборабудаванне. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны у складзе калектыву завода «Святлана» быў эвакуіраваны ў Новасібірск. Працаваў майстрам участка, з 1942 — галоўным інжынерам завода. У 1943 стаў намеснікам начальніка лабараторыі. Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам былі распрацаваны «стрыжневыя» радыёлампы, якія працавалі на высокіх частотах і цалкам задавальнялі ўсім патрабаванням вайскоўцаў. З 1946 — начальнік лабараторыі. У 1949—1960 — дырэктар НДІ-617 (Новасібірск). З 1951 — член КПСС. У 1958 абраны членам-карэспандэнтам АН СССР па Сібірскім аддзяленні (аўтаматыка, электратэхніка) (з 28 сакавіка). З 1959 па 1961 — загадчык лабараторыі вылічальнай і вымяральнай электронікі Сібірскага аддзялення АН[1]. З 1961 — кіраўнік лабараторыі электронікі АН Беларускай ССР[1]. У гэты перыяд з'яўляўся таксама старшынёй Навуковага савета па біёніцы тэрытарыяльнай групы АН БССР, членам бюро Аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР, членам рэдкалегіі часопіса «Весці АН БССР. Серыя фізіка-тэхнічных навук». У 1970—1972 — загадчык аддзела ўкаранення новай тэхнікі ў Інстытуце агульнай генетыкі Акадэміі навук СССР у Маскве. Навуковыя працы
Распрацоўкі В. Н. Аўдзеева выкарыстаныя пры стварэнні:
Узнагароды
Цікавыя фактыВ. М. Аўдзееў не напісаўшы і не абараніўшы дысертацыйных работ, стаў членам-карэспандэнтам АН СССР за выдатныя заслугі ў распрацоўцы і канструяванні электроннай тэхнікі. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia