Валянцін Пятровіч Шаеў
Валянці́н Пятровіч Ша́еў (22 кастрычніка 1964, Глыбокае, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр юстыцыі. БіяграфіяНарадзіўся 22 кастрычніка 1964 года ў Глыбокім Віцебскай вобласці. У 1984 годзе скончыў Віцебскі тэхнікум электрасувязі па спецыяльнасці «Тэхнік сувязі», у 1991 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства». З 1991 па 1998 год праходзіў службу ў органах пракуратуры на следчых пасадах. З 1998 па 2003 год — пракурор Расонскага раёна Віцебскай вобласці. З 2003 па 2006 год — пракурор Віцебскага раёна. З 2006 па 2009 год — начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па нагляду за расследаваннем крымінальных спраў у органах пракуратуры. З 2009 па 2012 год — пракурор Гомельскай вобласці. Са студзеня па лістапад 2012 года быў намеснікам старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. З 16 лістапада 2012 года — старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь[1]. 16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[2]. 4 лістапада 2015 года ўказам Прэзідэнта № 451 быў звольнены ў запас па згодзе бакоў.[3] Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia