Дзмітрый Юр’евіч Гара
Дзмітрый Юр’евіч Гара (нар. 1970, Тбілісі, ГССР, СССР) — беларускі ваенны, старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь з 2021 года. БіяграфіяУ 1993 годзе скончыў Ваенны Чырванасцяжны інстытут у Маскве па спецыяльнасці «Правазнаўства», у 2018 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка». З верасня 1993 года па красавік 2008 года служыў на пасадах следчага, старшага следчага, следчага па асабліва важных справах следчага аддзела ўпраўлення КДБ. Потым быў назначаны начальнікам следчага аддзела. Займаў гэту пасаду да ліпеня 2008 года. Жнівень 2008 года — лістапад 2009 года — начальнік трэцяга ўпраўлення Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі. З лістапада 2009 года па снежань 2019 года — начальнік следчага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Са снежня 2019 года да 2021 года займаў пасаду намесніка генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь. 11 сакавіка 2021 года прызначаны старшынёй Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь[4] з прысваеннем спецыяльнага звання генерал-маёра юстыцыі[5]. Узнагароды
Санкцыі ЕС, ЗША, іншых краін21 чэрвеня 2021 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[6]. Паводле рашэння Савета Еўрапейскага саюза як экс-намеснік генеральнага пракурора Гара нясе адказнасць за палітычна матываваныя крымінальныя справы супраць мірных дэманстрантаў, апазіцыянераў, журналістаў, грамадзянскай супольнасці і простых грамадзян, у прыватнасці за справу Сяргея Ціханоўскага; як кіраўнік міжурадавай камісіі па расследаванню скаргаў грамадзян пра злоўжыванні паўнамоцтвамі супрацоўнікамі праваахоўных органаў — за бяздзейнасць гэтай установы, нягледзячы на заявы на ўзбуджэнне крымінальных спраў; як старшыня Следчага камітэта — за пераслед праваабаронцаў і ўдзельнікаў мірных пратэстаў, — агулам за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека, падрыў вяршэнства закона, рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі[7]. З той жа фармулёўкай трапіў у санкцыйны спіс Швейцарыі[8][9]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10]. 9 жніўня 2021 года Гара быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[11][12]. У 2022 годзе санкцыі супраць яго ўвялі Японія, Украіна і Канада[13]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia