Валянцін Уладзіміравіч Мураўёў
Валянцін Уладзіміравіч Мураўёў (нар. 28 студзеня 1938, в. Мішнева, Новасакольніцкі раён, Пскоўская вобласць, Расія) — беларускі радыёфізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), доктар тэхнічных навук (1977), прафесар (1978). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1988). БіяграфіяСкончыў Ленінградскае вышэйшае інжынерна-марское вучылішча імя адмірала С. В. Макарава (1960). З 1965 года старшы выкладчык, у 1966—1975 гадах дацэнт, у 1975—1979 гадах дэкан канструктарска-тэхналагічнага факультэта, з 1979 года прарэктар па навуковай рабоце, адначасова загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі[1]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені (1998), медалём. Навуковая дзейнасцьНавуковыя даследаванні ў галіне генерацыі і ўзмацнення электрамагнітных ваганняў звышвысокіх і надзвычай высокіх частот. Даследаваў механізм узаемадзеяння зараджаных часціц у паўправадніковых прыборах з электрамагнітнымі палямі. Распрацаваў тэарэтычныя асновы працы «кароткіх» дыёдаў Ганна. Прапанаваў новы спосаб павышэння стабільнасці частаты. Распрацаваў агульны метад разліку, які дазваляе з адзіных пазіцый аналізаваць і разлічваць аўтагенератары, сінхранізаваныя генератары і ўзмацняльнікі на паўправадніковых прыборах з улікам канкрэтнага спосабу рэалізацыі ЗВЧ сістэмы і параметраў актыўнага элемента. Вынікі навуковых даследаванняў дазволілі распрацаваць і ўкараніць параметрычны шэраг генератараў і ўзмацняльнікаў, якія працуюць у дыяпазоне ад 4 да 100 ГГц. Аўтар больш за 250 навуковых прац, у т.л. 35 аўтарскіх пасведчанняў і 13 патэнтаў. Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia