Валяр’яна Канстанцінаўна Жолтак
Валяр’яна Канстанцінаўна Жолтак (13 снежня 1919, Жлобін, Гомельская вобласць — 14 мая 2000) — беларускі мастак-жывапісец. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і чыгуначнага служачага. 1935—1939 — Віцебскае мастацкае вучылішча. Настаўнікі — Уладзімір Хрусталёў, Іван Ахрэмчык. Дыпломны твор — карціна «У штабе Рэвваенсавета Заходняга фронту. 1919 год» — не захаваўся. 1939—1941, 1944—1951 — мастак-дэкаратар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. 1946 — пачала прымаць удзел у рэспубліканскіх, усесаюзных, замежных выстаўках выяўленчага мастацтва. 1949 — уступленне ў Саюз мастакоў БССР. 1955 — узнагарода ордэнам «Знак пашаны». 1967 — узнагарода медалём ВДНГ СССР. 1999 — Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь. ТворчасцьПрацавала ў галіне станковага жывапісу ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Працы ў бытавым жанры («Зіма прыйшла» (1954), «У школу» (1963), нацюрморце («А за акном зіма» (1975), пейзажы («Разліў на Бярэзіне» (1958) і інш. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў. У філатэлііУ 2019 годзе, да 100 — годдзя з дня нараджэння мастачкі, быў выпушчаны канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. В. К. Жолтак». Дызайн канверта і спецштэмпеля Алена Мядзведзь. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia