Валяр’ян Голяк
Валяр’ян Голяк (9 снежня 1881 — 13 мая 1948, Вілейка) — каталіцкі святар, пробашч і дэкан ашмянскі. БіяграфіяСкончыў семінарыю ў Вільні. У 1905 годзе пасвечаны на ксяндза і пастаўлены вікарыем у Свіры. З 1907 года — святар у Ковенскім павеце. У 1909—1920 гадах быў пробашчам касцёла Святога Юрыя ў Вялікіх Свіранках. У 1920 годзе вярнуўся ў Свір у якасці пробашча і дэкана. У 1929 годзе пастаўлены пробашчам і дэканам ашмянскім. Увясну 1948 года НКУС прыняў рашэнне аб арышце супраць кс. Голяка, абвінаваціўшы яго ў нацыяналістычнай і антысавецкай дзейнасці. Голяк быў папярэджаны аб небяспецы, але не пажадаў пакінуць парафію. 23 красавіка, адразу пасля парафіяльнага адпусту на дзень Св. Юрыя, святар быў арыштаваны і праз некалькі тыдняў памёр у турме ў Вілейцы. |
Portal di Ensiklopedia Dunia