Валімонт Бушкавіч
Валімонт Бушкавіч (каля 1350 — 1399) — уплывовы літоўскі баярын, сын Бушкі. ІмяІмя Валімонт (Валі'мант, Ва'лмант)— з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў, што дайшлі з індаеўрапейскай старажытнасці[2]. Абедзве асновы гэтага імя, Val-, Mant-, вядомыя і ў сучаснай літоўскай антрапаніміі, і ў старапрускім іменніку[3][4]. Вядомыя звесткіЗгадваецца сведкай ў Салінскім дагаворы (1398) як Walmundt Buschken son/Walymundt filius Busken, загінуў у бітве на Ворскле (1399), сярод ўдзельнікаў згадваецца як верхавод літоўскага баярства. Меў сыноў Яўнута, Кезгайлу, Румбаўда (Румбольда), Шэдзібора, Судзівоя і Гудзігерда. Згаданы ў 1416 г. у лісце інфлянцкага магістра брат Румбаўда Сегебут можа быць тоесны Шэдзібору, але можа быць і яшчэ адным сынам Валімонта. Нашчадкі Валімонта
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia