Яўнут Валімонтавіч
Яўнут Валімонтавіч, у хрышчэнні Ян (2-я палова XIV ст. — 1432) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, ваявода троцкі (1413—1432). ІмяІмя балцка-літоўскага паходжання. Вядомае і ў прусаў — Jawnutte. Іменная аснова Jaun- дала ў старапрускім іменніку такія імёны, як Jawne, Jawne-gede і інш.[3] Звязана з літоўскім jaunas «малады», далей да індаеўрапейскага *i̯eu- «малады, юны»[4]. Яўнут — імя-пажаданне, такім імем зычылі як мага даўжэй заставацца такім моцным, якім чалавек бывае ў юнацтве. Імя Яўнут таксама меў адзін з сыноў князя Гедзіміна, які жыў на стагоддзе раней. БіяграфіяСын літоўскага баярына Валімонта Бушкавіча, старэйшы брат Кезгайлы, Румбольда, Шадзібора, Судзівоя і Гудыгерда. На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Задора». Імёны і паходжанне жонак невядомыя. У 1427 годзе прасіў Папу Рымскага Марціна V дазволіць яму развесціся з жонкай, якая спрабавала яго атруціць. Віленскі біскуп Мацей прызнаў яго новы шлюб неправамоцным[5]. Упершыню ў крыніцах сустракаецца ў 1412 годзе[6], калі атрымаў урад старосты троцкага, з 1413 года ўрад стаў ваяводскім і Яўнут трымаў яго да 1432 года. У 1432 годзе, разам з братам Румбольдам, Яўнута пакараў смерцю Жыгімонт Кейстутавіч за падтрымку Свідрыгайлы. Радавод
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia