Румбольд Валімонтавіч
Румбольд (Румбаўд)-Ламберт Валімонтавіч, Рамбольд (Румбольт) Валімунтавіч (? 1371 — лістапад 1432) — радца вялікага князя Вітаўта, староста жамойцкі (1409—1411), маршалак земскі літоўскі (1412—1432), староста віцебскі (узг. 1422[2]). Сын уплывовага літоўскага баярына Валімонта Бушкавіча, брат Яўнута, Кезгайлы, Шэдзібора, Гудзігерда і Судзівоя Валімонтавічаў (Гл. падр. Род Кезгайлаў). Пад хрысціянскім іменем Ламберт узгадваецца ў 1409 годзе. Паводле Я. Длугаша, чэрвенем 1409 года вял.кн. Вітаўт пасылае Румбольда супраць немцаў у Жамойць, ён займае ўсе ордэнскія замкі, палоніць ордэнскага фогта Жамойці Міхаэля Кухмайстра — вяртае зямлю пад ўладу ВКЛ[3]. Румбольд узначальваў дэлегацыю ВКЛ на Канстанцкім саборы (1414—1418). Сярод іншага трымаў палову Блужы «над Свіслачу»[4]. Падтрымліваў Свідрыгайлу. У лістападзе 1432 года разам з братам Яўнутам пакараны смерцю па загадзе вял.кн. Жыгімонта Кейстутавіча. Меў сына Міхала, які ў сяр. XV ст. атрымаў ад вял.кн. Казіміра Ягелончыка семь «чалавек» у Вількамірскім старостве. Радавод
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia