Варацішчанскі сельсавет
Вараці́шчанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Новая Вёска. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Варацішча. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 4 студзеня 1964 года ў склад сельсавета з Залужскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Горкі, Жацерава і Савоні)[1]. 2 ліпеня 1996 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новая Вёска. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Старасвержанскага (6 населеных пунктаў: Асіпаўшчына, Варацішча, Вялікі Двор, Дзярэчынцы, Новая Вёска, Падлессе) і Вішнявецкага (4 населеныя пункты: Горкі, Жацерава, Раёўшчына, Савоні) сельсаветаў[2]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1503 чалавекі[3], з іх 81,8 % — беларусы, 10,5 % — рускія, 3,2 % — палякі[4]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia