Мікалаеўшчынскі сельсавет
Мікала́еўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Мікалаеўшчына. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мікалаеўшчына. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 8 чэрвеня 1963 года ў склад сельсавета з Слабадскога сельсавета перададзена вёска Сверынава[1]. 14 лютага 1983 года ў склад сельсавета з Вішнявецкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Жыгалкі, Любкаўшчына, Пагарэлае, Паласня і Суднікі)[2]. 23 снежня 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Любкаўшчына[3]. Пазней цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Мікалаеўшчына. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1982 чалавекі[4], з іх 88,3 % — беларусы, 5,5 % — палякі, 4,7 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 1569 чалавек[6]. Мікалаеўшчынская зямля — радзіма Якуба Коласа. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia