Варонецкі замак

Варонецкі замакабарончае збудаванне ў в. Варонічы Вялікага Княства Літоўскага (цяпер вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці), збудаванае паводле загаду Жыгімонта Аўгуста.

Адыгрываў істотную ролю ў час Інфлянцкай вайны. У 1581 годзе быў узяты войскамі Стэфана Баторыя.

Замчышча

Ад замка захавалася гарадзішча, якое дасюль носіць найменне «замак» і падзяляецца на тры часткі: усходнюю, заходнюю і паўднёвую, аддзеленых адна ад адной ровам.

Літаратура

  • Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya