Варонічы (Полацкі раён)
Варо́нічы[1] (трансліт.: Varoničy, руск.: Вороничи) — вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Ушача. Адміністрацыйны цэнтр Вароніцкага сельсавета. Насельніцтва 543 чал. (1992). Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы захад ад Полацка, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Ветрына, каля возера Варонічы (Варонеч). Варонеч — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. ГісторыяПершы пісьмовы ўспамін пра Варонеч (сяло «Вороноч») датуецца 1552 годам. У гэты час тут было 48 дымоў сялян-дольнікаў, 2 путныя баярыны і 4 агароднікі. Большая частка сяла знаходзілася ва ўладанні царквы, рэшта належала полацкім мяшчанам, якія са свайго маёнтка выстаўлялі ў войска Вялікага Княства Літоўскага аднаго ўзброенага конніка. У Інфлянцкую вайну (1558—1583), па захопе ў 1563 Полацку маскоўскімі войскамі Івана Грознага, Варонеч зрабіўся адным з фарпостаў абароны Літвы. Паселішча ўключылі ў склад дзяржаўных уладанняў, а ў 1566 полацкі гараднічы Ф. Жук распачаў тут будаванне замка. У 1579, па выгнанні захопнікаў з Полацкага ваяводства, Варонеч вярнулі царкве. Будаванне замка, значнае павелічэнне колькасці жыхароў спрыялі пераўтварэнню сяла ў мястэчка. Станам на 1601 г. у ім было 37 дымоў, царква Раства Багародзіцы, каля ракі Ушача, на гары стаяў замак. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Варонец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Лепельскага павета Віцебскай губерні. У XIX ст. у мястэчку існавалі пачатковая школа, бальніца, царква, касцёл. У пач. XX ст. — 57 двароў. 1 студзеня 1919 г. згодна з пастановай I з'езда КП(б) Беларусі Варонічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 г. Варонічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1941 г. тут было 170 двароў, на 1970 — 163, на 1992 — 243. Насельніцтва
ІнфраструктураУ Варонічах працуюць сярэдняя школа, бальніца, клуб, бібліятэка, пошта. Турыстычная інфармацыяСлавутасці![]() ![]()
Страчаная спадчына
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia