Вароты Іштар
![]() Вароты Іштар — восьмыя вароты ўнутранага горада ў Вавілоне. Пабудаваны ў 575 г. да н.э. па загадзе цара Навухаданосара ў паўночнай частцы горада. АпісаннеВароты Іштар уяўляюць сабой велічэзную паўкруглую арку, абмежаваную па баках гіганцкімі пілонамі. Вароты выходзілі на так званую Дарогу Працэсій, уздоўж якой ішлі сцены. Былі прысвечаны багіні Іштар і пабудаваны з цэглы, пакрытага ярка-блакітнай, жоўтай, белай і чорнай глазурай. Сцены варотаў і Дарогі Працэсій пакрыты барэльефамі незвычайнай прыгажосці, якія адлюстроўваюць жывёл у позах, вельмі блізкіх да натуральных. Сцены дарогі ўпрыгожваюць каля 120 барэльефаў ільвоў. Сцены варотаў пакрыты перамежнымі радамі выяў сірушаў і быкоў. Усяго на варотах каля 575 выяў жывёл. Дах і дзверы варотаў былі выраблены з кедру. Праз вароты Іштар па Дарозе Працэсій у дзень святкавання Новага года праносіліся статуі багоў. Колдэвей апісвае вароты Іштар так:
Калі працы па будаўніцтве варотаў завяршыліся, Навухаданосар склаў надпіс, які быў зроблена клінапісам і выстаўлены на ўсеагульны агляд. Надпіс пачынаецца так: ![]()
Таблічка з гэтым надпісам цяпер захоўваецца ў Пергамскім музеі. Паменшаная копія варотаў, пабудаваная Садамам Хусейнам, была разбурана падчас ваенных дзеянняў. РэканструкцыяРэканструкцыя варотаў Іштар і Дарогі Працэсій была здзейснена ў 1930-х гг. у Пергамскім музеі ў Берліне з матэрыялу, знойдзенага археолагам Робертам Колдэвеем. Фрагменты варотаў і львы, якія ўпрыгожвалі Дарогу Працэсій, захоўваюцца ў розных музеях свету. У стамбульскім Археалагічным музеі захоўваюцца барэльефы львоў, цмокаў і быкоў. У дэтройцкім Музеі мастацтваў захоўваецца барэльеф сіруша. Барэльефы львоў ёсць у Луўры, музеі Метраполітэн у Нью-Ёрку, Усходнім Інстытуце ў Чыкага, Музеі школы дызайну Род-Айленда і Музеі вытанчаных мастацтваў у Бостане. Копія варотаў Іштар была пабудавана ў Іраку каля ўваходу ў музей, будаўніцтва якога так і не было завершана. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia