Клінапіс
Клі́напіс — найстаражытнейшая форма пісьма, якая ўзнікла ў канцы 4 тысячагоддзя да н. э. Клінапіс быў характэрны для пісьмовасці старажытных шумераў, акадцаў, вавіланян, эламітаў, хетаў, урартаў, хурытаў, персаў і іншых народаў. Упершыню тэрмін «клінапіс» быў уведзены ў 1700 г., а першыя клінапісныя тэксты былі расшыфраваныя толькі ў XIX ст. Паходжанне![]() Найстаражытнейшыя клінапісныя тэксты, знойдзеныя пры раскопках шумерскага горада Урука, адносяцца да канца 4 тысячагоддзя да н. э. Першасны шумерскі клінапіс меў піктаграфічную аснову. Запіс піктаграм на гліняных носьбітах інфармацыі быў распаўсюджаны ад Судана да Ірана ўжо ў 9 тысячагоддзі да н. э.[2] На Блізкім Усходзе і Іране існавалі дробныя вырабы з гліны і каменя ў выглядзе конусаў, шароў, цыліндраў і г. д. Амерыканская археолаг Дэніз Шмандт-Бесера (Denise Schmandt-Besserat) прыйшла да высновы, што яны выкарыстоўваліся для падлікаў. Так, адзін выраб мог азначаць пэўную колькасць авечак, гарлачоў з алеем і збожжам і г. д. У 4 тысячагоддзі іх клалі ў гліняныя пасудзіны, якія запячатвалі. На пасудзінах часам знакамі пазначалі колькасць вырабаў. Такім чынам пасудзіны з вырабамі ўжываліся для ўліку вытворчасці ў гаспадарках, менавым гандлі і справаздачах[3]. У сярэдзіне 4 тысячагоддзя з'явіліся гліняныя таблеткі — вельмі зручныя носьбіты інфармацыі ў параўнанні з пасудзінамі. Але для ўзнікнення сапраўднай пісьмовасці патрабавалася абстрактнае разуменне сімвалаў для іх запісу ў выглядзе канкрэтных пасланняў, а таксама спрошчаных форм клінапісных знакаў. У гэтым сэнсе, цікавую гіпотэзу высоўвае расійскі гісторык Емельянаў, які звязвае ўзнікненне пісьмовасці з шумерскай рэлігіяй і агульным светаўспрыманнем. Шумеры разумелі навакольны свет як незлічонае мноства няўзгодненых паміж сабой прадметаў, варожых адзін да аднаго багаў і духаў. Пісьмовасць была павінна сістэматызаваць гэты свет, усталяваць знутры яго сувязі[4]. Такім чынам, ранні шумерскі клінапіс меў вялікае падабенства з піктаграфічным пісьмом, хаця ў пэўным сэнсе ўжо ім не з'яўляўся. Эвалюцыя клінапісуАрхаічны клінапіс Урука шмат у чым нагадваў старажытнаегіпецкія іерогліфы. Прадметы маляваліся дакладна. Запісы фарміравалі вертыкальныя слупкі. Аднак да сярэдзіны 3 тысячагоддзя да н. э. адбыліся істотныя змены. Паколькі вільготная гліна, на якой вяліся запісы, не дазваляла хутка маляваць дакладныя формы, а патрэба ў колькасці дакументаў расла, то пісцы перайшлі да знакавай перадачы слоў ў выглядзе знакаў-клінаў. Адначасова запісы пачалі весціся гарызантальна злева направа, колькасць знакаў значна скарацілася дзякуючы іх паступоваму ператварэнню ў ідэаграмы і фанаграмы, калі спалучэнні асобных знакаў азначалі адасобленыя паняцці, а часам набор гукаў. Так, знак зоркі У акадскі перыяд клінапіс перажыў далейшыя змены. Многія словаформы, прынятыя шумерамі, былі адкінутыя. Знакі-кліны пачалі перадаваць пэўныя склады. Для парадкавання шматзначных шумерскіх клінаў пачалі выкарыстоўваць дэтэрмінатывы, вызначальныя знакі, што адносіліся да групы паняццяў. Напрыклад, знак дынгір ( Вынайдзены шумерамі клінапіс з поспехам ужываўся прадстаўнікамі старажытных семіцкіх і індаеўрапейскіх моў. Калі ў гарадах шумераў пісьмовасць першапачаткова залежала ад храмавых служак, то ўжо ў Вавілоне меліся цалкам свецкія школы, якія рыхтавалі пісцоў, сакратароў, архівістаў. Вучэнне складалася з капіравання і запамінання шматлікіх знакаў вучнямі. Нават пасля знікнення шумераў іх мова заставалася абавязковай для вывучэння, меліся спецыяльныя слоўнікі[6]. Расшыфроўка клінапісуДа перыяду сярэднявечча большасць помнікаў старажытных блізкаўсходніх культур апынулася пахаванай пад пластамі зямлі і чакала свайго далейшага адкрыцця. Затое ў Іране сярод развалін Персепаліса захавалася каменная пліта і асобныя надпісы, зробленыя персідскім клінапісам. Спробы яго расшыфраваць прадпрымаліся мусульманскімі вучонымі, аднак поспеху не мелі. Адно з першых у Еўропе апісанняў надпісаў з Персепаліса заставіў венецыянскі дыпламат Ясафат Барбара, які аднак палічыў, што яны маюць старажытнае яўрэйскае паходжанне[7]. У XVII — XVIII стст. узоры іранскага (і магчыма шумерскага) клінапісу трапілі ў Еўропу дзякуючы італьянскім і дацкім вандроўнікам. Першыя сур'ёзныя спробы аналізу гэтых тэкстаў былі прадпрынятыя ўжо ў канцы XVIII ст., але толькі ў 1845 г. брытанец Генры Роўлінсан апублікаваў дакладны пераклад[8]. Важным было тое, што Генры Роўлінсан скапіраваў і пераклаў персідскі тэкст Бехістунскага надпісу, зробленага на трох мовах. Такім чынам, даследчыкі атрымалі магчымасць карыстацца яго перакладам для далейшай расшыфроўкі эламскага і вавілонскага тэкстаў. У 1846 г. брытанскі ўсходазнавец Эдвард Хінкс надрукаваў артыкул, у якім здолеў дэталёва апісаць прынцыпы складання клінапісных помнікаў. У далейшым, Роўлінсан і Хінкс аб'ядналі свае намаганні з нямецкімі вучоным Юліўсам Опертам і суайчыннікам Генры Фоксам Талбатам. У 1857 г. яны сустрэліся ў Лондане, дзе параўналі ўжо зробленыя пераклады і прыйшлі да высновы, што здольны аднолькава чытаць клінапісныя тэксты. У 1861—1884 гг. пад рэдакцыяй Роўлінсана былі выдадзены 4 тамы «Клінапісных надпісаў Заходняй Азіі» (Cuneiform Inscriptions of Western Asia)[9]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia