Васкавіца

Белая васкавіца ў голуба

Васкавіца — участак патоўшчанай скуры каля асновы наддзюб’я некаторых птушак (сокалападобныя, совападобныя, галубіныя, папугаепадобныя), на якой размешчаны вонкавыя адтуліны ноздраў. Звычайна васкавіца пазбаўлена пер’я і можа быць ярка афарбаваная (у шматлікіх драпежных птушак афарбоўка васкавіцы змяняецца з узростам — жоўтая ў старых, блакітнаватая ў маладых). Апераная васкавіца характэрная для папугаяў, арла-барадача. У некаторых соў пакрыта звернутым наперад пер’ем. Васкавіца палягчае рухі наддзюб’я.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya