Вастракільніца чарнеючая
Вастракі́льніца чарнеючая[1][2] (Lembotropis nigricans) — від кветкавых раслін з роду Вастракільніца (Lembotropis) сямейства Бабовыя (Fabaceae). Батанічнае апісанне![]() Моцна галінасты ад асновы куст вышынёй 50—80[2] см. Галінкі прамыя, узыходныя, зрэдку валасістыя, з тонкімі жалабкамі. Лісце чаргаванае, трайчастае, на чаранках, з непрыкметнымі прылісткамі. Лісцікі эліпсоіднай формы, голыя і цёмна-зялёныя зверху, апушаныя і святлейшыя знізу. Кветкі з пяццю[3] пялёсткамі, залаціста-жоўтага колеру, з прыемным пахам, па 10—25[2] у коласападобных суквеццях. Плод — струк лінейна-ланцэтнай формы, укрыты прыціснутымі валаскамі. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана ва ўмераных абласцях Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Расце ў хваёвых лясах і хмызняках. Цвіце ў чэрвені—жніўні. Дэкаратыўная расліна. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia