Вастракільніца

Вастракільніца

Вастракільніца чарнеючая (Lembotropis nigricans)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lembotropis (Griseb., 1843)

Сінонімы
Cytisus (L., 1753)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500235
NCBI  3833
EOL  27799
GRIN  g:3337
IPNI  331540-2

Вастракі́льніца[1] (Lembotropis) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічнае апісанне

Кусты вышынёй да 1,5 м, ад асновы моцна галінасты, з прамымі прутападобнымі ўзыходнымі галінкамі. Лісце трайчастае, з непрыкметнымі прылісткамі. Кветкі залаціста-жоўтыя, з непрыемным пахам, у негустых коласападобных гронках. Кіль лодачкі на верхавінцы дзюбападобна адцягнуты (адсюль назва). Плод — падоўжна-лінейны боб.

Распаўсюджанне

Адрозніваецца некалькі відаў. Пашыраны ў Сярэдняй, Паўднёвай і Усходняй Еўропе. На тэрыторыі Беларусі зрэдку трапляецца вастракільніца чарнеючая (Lembotropis nigricans) — расце на пясчаных мясцінах, у хваёвых барах, на высечках.

Значэнне і выкарыстанне

Дэкаратыўныя, сідэратныя і меданосныя расліны.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 73. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya