Васіль Іванавіч Дземянцей
Васіль Іванавіч Дземянцей (нар. 1954, в. Застарынне, Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяУ 1981 г. скончыў Паўночна-Заходні завочны політэхнічны інстытут, у 1985 годзе — Вышэйшыя курсы КДБ СССР, у 1999 — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. У 1983 года прыняты на службу ў органы дзяржаўнай бяспекі. Службу праходзіў на пасадах оперупаўнаважанага, старэйшага оперупаўнаважанага Лепельскага раённага аддзела і аддзела УКДБ БССР Віцебскай вобласці, начальніка Лепельскага РА, намесніка начальніка аддзела, намесніка начальніка службы, начальніка аддзела УКДБ Рэспублікі Беларусь Віцебскай вобласці. У 1996 годзе прызначаны намеснікам начальніка УКДБ Віцебскай вобласці, у 2001 годзе — начальнікам Упраўлення. У 2005—2007 гг. — першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі. На пасадзе рабіў гучныя заявы аб «памкненнях» замежных спецслужбаў, у тым ліку ЗША, у «дэстабілізацыі» палітычнага становішча ў Беларусі (аж да інтэрвенцыі), «фінансаванні» Захадам беларускай апазіцыі, стварэнні ў сумежных краінах апорных баз уздзеяння і пунктаў сачэння, падрыхтоўцы баевікоў у лагерах Літвы і Польшчы і стварэнні груп для звяржэння канстытуцыйнага ладу ўсімі магчымымі відамі экстрэмісцкай дзейнасці, уключаючы тэрарызм, выкрыванні змовы з мэтай сілавога захопу ўлады радыкальнай апазіцыяй пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. У ліпені 2007 года Дземянцей разам з тагачасным кіраўніком КДБ Сцяпанам Сухарэнкам пазбавіліся сваіх пасадаў, пасля чаго ў СМІ з’явілася інфармацыя пра іх арышт. Пазней у інтэрв’ю расійскай газеце «Завтра» прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў[1]:
З 2008 да 2011 гг. — намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта. У 2011—2016 гг. начальнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні. Практычна адразу пасля зняцця з яго санкцый ЕС у пачатку 2016 года Дземянцей падаў у адстаўку са сваёй пасады і сышоў у прыватны бізнес, непасрэдна звязаны з ягонай службай на дзяржаўнай мяжы і мытні: з мытным афармленнем і перамяшчэннем грузаў праз мяжу[1]. Працаваў намеснікам дырэктара ТАА «Брэміна груп», якая пазіцыянуе сябе нацыянальным лагістычным аператарам у галіне мытнай і складской лагістыкі і якая мае транспартна-лагістычныя цэнтры ў пунктах пропуску «Бераставіца» і «Брузгі», што знаходзяцца ў зоне адказнасці Гродзенскай рэгіянальнай мытні, якую раней узначальваў Дземянцей[1]. На пасадзе намесніка дырэктара камерцыйнай фірмы паралельна ўзначальваў будаўніцтва мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу «Брэміна-Орша» (п. Балбасава, Аршанскі раён), якому планавалася надаць фактычны статус афшорнай зоны. Кошт інвестпраекта ацэньваўся ў сотні мільёнаў долараў і прадугледжваў будаўніцтва соцень тысяч вытворчых, складскіх і адміністрацыйна-офісных памяшканняў. Пасля ўзначаліў ТАА «Брэміна груп»[1]. УзнагародыГанаровы супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені. Санкцыі ЕС і іншых краінУ 2011 годдзе, пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, якія Еўрапейскім Саюзам былі прызнаны недэмакратычнымі, а таксама гвалоўнага разгону Плошчы 2010, быў унесены у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім быў забаронены ўезд у ЕС[2][3]. У 2012 годзе Савет Еўрапейскага саюза прызнаў Дземянцея адказным за рэпрэсіўную працу КДБ супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі[4]. 20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі[5]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia