Васіль Іванавіч Панамароў
Васіль Іванавіч Панамароў (1915 ці 1916, Падольск, Маскоўская губерня — 1941) — савецкі футбаліст, паўабаронца. БіяграфіяВасіль Панамароў нарадзіўся ў 1915 або 1916 годзе ў горадзе Падольск Маскоўскай губерні (зараз Маскоўская вобласць). Гуляў у футбол на пазіцыі паўабаронца[1]. Пачынаў выступаць у Мінску за КІМ і СКА[2]. У 1939 годзе выступаў за ленінградскі «Спартак» у групе «Б» чэмпіянату СССР, правёў 14 матчаў, забіў 6 мячоў[2]. У 1940 годзе гуляў у група «А» за маскоўскі «Крылы Саветаў». Правёў 18 матчаў, забіў 10 галоў, стаўшы лепшым снайперам каманды ў турніры[2][3]. Па ходзе сезона-40 перабраўся ў мінскае «Дынама», правёў 3 матчы ў група «Б»[2]. У 1941 годзе да пачатку Вялікай Айчыннай вайны правёў у групе «А» чэмпіянату СССР 9 паядынкаў, забіў 1 мяч[2]. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне[2]. Знік без вестак у 1941 годзе[2]. Крыніцы
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia