Васіль Іосіфавіч Сычоў
Васі́ль Іо́сіфавіч Сычо́ў (13 жніўня 1947, Гомель — 4 кастрычніка 2024[крыніца?][1], Гомель) — беларускі гісторык і археолаг. БіяграфіяСкончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1975 годзе. У 1979—1982 гадах вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР (Інстытут гісторыі НАНБ). Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце асістэнтам кафедры гісторыі СССР і ўсеагульнай гісторыі, кафедры гісторыі СССР і БССР з 1975 па 1979, 1982 па 1992 гг.[2], з 1992 асістэнт кафедры гісторыі Беларусі. З 1998 г. па 2012 старэйшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі[3]. Намеснік старшыні Гомельскага аддзялення Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Навуковая дзейнасцьСфера навуковых інтарэсаў: археалогія Беларусі, гісторыя Беларусі канца XVIII — першай паловы XIX стст. Аўтар больш за 40 навуковых і навукова-метадычных прац. Адзін з кіраўнікоў сумеснай археалагічнай экспедыцыі ГДУ імя Ф. Скарыны і Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» ля вёскі Мохаў Лоеўскага раёна[4]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia