Васіль Аляксандравіч Юшкевіч
Васіль Аляксандравіч Юшкевіч (28 лютага 1897, Вільня — 15 сакавіка 1951, Масква) — савецкі ваенаначальнік, генерал-палкоўнік (1945). Член КПСС з 1919. БіяграфіяБеларус[2]. Нарадзіўся ў Вільні. У 1915 годзе скончыў 6 класаў камерцыйнага вучылішча і быў закліканы ў армію. Накіраваны ў Віленскае ваеннае вучылішча. У верасні 1915 года ў чыне прапаршчыка скончыў паскораны курс вучылішча, на той момант эвакуіраванага ў Палтаву. Удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне (камандзір узводу, роты). У Грамадзянскую вайну 1918—1920 камандаваў стралковай ротай, батальёнам, палком. Скончыў курсы ўдасканалення вышэйшага каманднага складу пры Ваеннай акадэміі імя М. У. Фрунзэ (1926 і 1928), камандаваў стралковай дывізіяй і корпусам. У 1937 быў дарадчыкам у Іспаніі; удзельнічаў у грамадзянскай вайне на баку рэспубліканскага ўраду. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 камандаваў 44-м стралковым корпусам, затым 28 жніўня-19 кастрычніка 1941 — 22-й арміяй, 19 кастрычніка 1941—19 сакавіка 1942 — 31-й арміяй, затым у красавіку 1942 — красавіку 1944 зноў 22-й арміяй, у красавіку — жніўні 1944 — 3-й ударнай арміяй. Удзельнічаў у баях на Заходнім, Калінінскім, Паўночна-Заходнім і 2-м Прыбалтыйскім франтах. Удзельнік абароны Мінска, бітвы пад Масквой. З кастрычніка 1944 года камандаваў войскамі Адэскай, у ліпені 1946 — лістападзе 1950 Прыволжскай ваеннай акругі. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га і 3-га скліканняў (ад 1946). УзнагародыУзнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава і Кутузава 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі. ПамяцьУ гонар Васіля Юшкевіча названая вуліца ў горадзе Паставы. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia