2-гі Прыбалтыйскі фронт
2-гі Прыбалтыйскі фронт — адзін з франтоў РСЧА падчас Вялікай Айчыннай вайны.[1][2] ГісторыяУтвораны 20 кастрычніка 1943 года ў выніку пераназвання Прыбалтыйскага фронту. З 1 па 21 лістапада 1943 года войскі левага крыла фронту вялі наступ ў віцебска-полацкім кірунку. У студзені — лютым фронт удзельнічаў у Ленінградска-Наўгародскай аперацыі 1944 г. Падчас Стараруска-Наваржэўскай аперацыі войскі фронту выйшлі на подступы да Острава, Пушкінскіх Гор, Ідрыцы; у ліпені 1944 года правялі Рэжыцка-Двінскую аперацыю і прасунуліся на захад да 200 км, а ў жніўні — правялі Маданскую аперацыю, падчас якой прасунуліся яшчэ на 60-70 км уздоўж паўночнага берага Заходняй Дзвіны і вызвалілі буйны вузел чыгуначных і шашэйных дарог — горад Мадана. У верасні — кастрычніку 1944 года, падчас Прыбалтыйскай аперацыі 1944 г., войскі фронту прынялі ўдзел у Рыжскай аперацыі і да 22 кастрычніка выйшлі да тукумскай мяжы абароны праціўніка, блакіраваўшы сумесна з войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту ў Курляндыі групу армій «Поўнач». У наступным, да красавіка 1945 года, яны працягвалі блакаду і вялі баі па знішчэнні курляндскай групоўкі праціўніка. З лютага ў склад фронту ўвайшлі войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту, якія дзейнічалі супраць гэтай групоўкі. 1 красавіка 1945 года фронт быў скасаваны, а яго войскі пераведзены ў склад Ленінградскага фронту.[1] СкладПершапачаткова ў склад фронту ўваходзілі:
У далейшым:
КамандуючыяЧлены Ваеннага Савета
Героі Савецкага Саюза
Зноскі
Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia