Васіль Андрэевіч Самцэвіч
Васіль Андрэевіч Самцэ́віч (7 (19) сакавіка 1889, в. Дакудава, цяпер Крупскі раён, Мінская вобласць — 11 кастрычніка 1978) — беларускі краязнаўца і педагог. Заслужаны настаўнік БССР (1945). Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. БіяграфіяВ. А. Самцэвіч нарадзіўся ў вёсцы Дакудава (сучасны Крупскі раён Мінскай вобласці). У 1915 годзе скончыў настаўніцкі інстытут у Віцебску. Таксама вучыўся на Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута. У 1918—1928 і 1932—1956 гг. працаваў настаўнікам ва ўстановах народнай асветы, у 1929—1932 гг. навуковы сакратар Цэнтральнага Бюро краязнаўства пры Інбелкульце. Таксама кіраваў Барысаўскай краязнаўчай філіяй і супрацоўнічаў з часопісам «Наш край». Навуковая дзейнасцьВ. А. Самцэвіч аўтар падручнікаў па беларускай мове, метадычных дапаможнікаў для пачатковай школы, метадычных распрацовак. Дапамагаў сайму брату П. А. Самцэвічу ў складанні слоўніка беларускай мовы. Сярод публікаваных кніг:
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia