Васіль Васілевіч Кандрасюк
Васіль Васілевіч Кандрасюк (10 студзеня 1954, Брэст — 13 чэрвеня 2013) — беларускі кампазітар, лаўрэат прэміі Прэзідэнта РБ «За духоўнае адраджэнне» (2005). БіяграфіяУ чатырнаццаць год прыняты ў спецыяльную школу пры Мінскай кансерваторыі, потым паступіў на тэарэтычнае аддзяленне Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага, якую скончыў ў 1979 годзе. У 1983 годзе — асістэнтуру-стажыроўку пры кансерваторыі. З 1983 года працаваў загадчыкам музычнай часткі Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. У 1980-я напісаў музыку да спектакляў «Дзень цудоўных падманаў», «Дон Сезар дэ Базан» і інш. Важнае месца у творчасці В. Кандрасюка займаў песенны жанр. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца песні «Край мой крынічны», «Села сонца за клёнамі», «Новы год». Да 60-годдзя Вялікай Перамогі напісаў: «Эпитафия героям Брестской крепости» для сімфанічнага аркестра і цыкл песняў «Память войны», вакальныя сачыненні «А где-то живет надежда в вышине», «Молитва», «Ангел-заступник», «Удивляйтесь, люди!». Напісаў музыку да Гімна горада Брэста (2007). Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia