Васіль Васілевіч Нешытой
Васіль Васільевіч Нешытой (8 студзеня 1942, с. Кацічы, Навазыбкаўскі раён, Бранская вобласць — 8 сакавіка 2020) — беларускі спецыяліст у галіне тэарэтычных асноў інфарматыкі, прыкладной і матэматычнай лінгвістыкі. Доктар тэхнічных навук (1990), кандыдат філалагічных навук (1973), прафесар (2011). БіяграфіяСкончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва, 1970), Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа (аспірантура, спецыяльнасць «Структурная, прыкладная і матэматычная лінгвістыка», 1973). Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з верасня 2004, факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый, кафедра інфармацыйных рэсурсаў, загадчык кафедры, з 2014 — прафесар). Навуковыя інтарэсы: матэматычная лінвістыка; інфарматыка; тэорыя імавернасцей і матэматычная статыстыка; тэорыя абагульненых размеркаванняў (аўтара) і яе прымяненне ў розных галінах ведаў; праграмаванне; сістэмы менеджменту якасці; прагназіраванне, у тым ліку індэксаў цэн у будаўніцтве; матэматыка-статыстычныя метады ў бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура |
Portal di Ensiklopedia Dunia