Васіль Васілевіч Фамін
Васіль Васілевіч Фамін (2 красавіка 1884, Масква — 1 верасня 1938) — рэвалюцыянер, удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу на Беларусі, савецкі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся ў 1884 одзе ў Маскве. За рэвалюцыйную дзейнасць не раз быў арыштаваны і сасланы. У 1917 у арміі, веў рэвалюцыйную работу сярод салдат Заходняга фронту, з сакавіка член Мінскага Савета, з красавіка — франтавога камітэта Заходняга фронту, з чэрвеня — Мінскага, з верасня Паўночна-Заходняга абласног камітэтаў РСДРП(б); адзін з рэдактараў газеты «Звязда». У снежні 1917 года ўдзельнічаў у падпісанні дагавора аб перамір’і на Заходнім фронце. 3 1918 года ў Маскве, у ВЧК, з 1923 намеснік наркома шляхоў зносін, член Прэзідыума ВСНГ СССР, з 1931 нам. наркома воднага транспарту СССР. У 1927—31 і з 1935 у Наркамаце ўнутранага гандлю СССР. Член ЦКК РКП(б) у 1924—25. Аыштаваны па абвінавачанні ва ўдзеле ў контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі, прысуджаны да расстрэлу і расстраляны ў 1938 годзе. Рэабілітаваны пасмяротна ў 1956 годзе. Аўтар успамінаў «З’езд дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту ў красавіку 1917 г.» (выд. 1957). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia