Васіль Васілевіч Шапялевіч
Васіль Васілевіч Шапялевіч (нар. 2 сакавіка 1945, д. Каўняцін, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць — 25 сакавіка 2024) — беларускі фізік-оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (1996). БіяграфіяСкончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (спецыяльнасць «Фізіка», 1969), Інстытут фізікі АН БССР (аспірантура, 1974). Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце (1974—1975), Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І. П. Шамякіна (з 1975, у 1975—1976 — загадчык кафедры фізікі, 1976—1987 і з 2005 — загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі і прыкладной інфарматыкі, у 1992—1998 — прарэктар па навуковай рабоце). Навуковыя інтарэсы: крышталяоптыка; акустаоптыка; гіратрапія; галаграфія ў фотарэфрактыўных крышталях; галаграфічная інтэрфераметрыя; методыка выкладання фізікі; лексіка і фальклор вёскі. Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэт). УзнагародыЗначкі «Выдатнік народнай асветы Беларускай ССР» (1982), «Выдатнік асветы СССР» (1985), фэйкавыя званні «International Man of 2000/2001 year» (Міжнародны біяграфічны цэнтр, Кембрыдж, Вялікабрытанія), «The most influential scientist of decade» (Амерыканскі біяграфічны інстытут, 2001), «The person of year» (Амерыканскі біяграфічны інстытут, 2003), прэміі імя Ю. І. Астроўскага ў галіне галаграфіі і інтэрфераметрыі (Фізіка-тэхнічны інстытут імя А. Ф. Іофе РАН, 2003), імя акадэміка Ф. І. Фёдарава (НАН Беларусі, 2011). Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia