Васіль Васілевіч Шахновіч
Васіль Васілевіч Шахновіч (12 студзеня 1922 — 13 жніўня 1983) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант. З’яўляецца адзіным замежным грамадзянінам, удастоеным звання Героя Самалійскай Рэспублікі. ПаходжаннеНарадзіўся ў сялянскай сям’і з вёскі Сярагі. Яго продкі былі выбранцамі — саслоўем мясцовых сялян, якія больш за стагоддзе, яшчэ да часоў уваходжання Беларусі ў склад Расійскай імперыі, неслі службу па ахове прыгонных збудаванняў Слуцка. Менавіта гэта абумовіла выбар маладым Шахновічам прафесіі вайскоўца. Ваенная кар’ераУ 1939 годзе паступіў у Мінскае агульнавайсковае вучылішча імя Калініна[1], пасля заканчэння якога, усяго за 12 дзён да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, прыбыў па накіраванні ў Ленінградскую ваенную акругу. З пачаткам уварвання Германіі Шахновіч знаходзіўся пад Выбаргам і змагаўся ў баявых часцях Ленінградскага фронту, удзельнічаючы ў абароне блакаднага Ленінграда. За гады вайны паспеў паслужыць камандзірам узвода, затым роты, а пазней і батальёна. У 1944 годзе ўдзельнічаў у наступленні ў Прыбалтыцы. У баі за горад Тукумс Шахновіч быў паранены, але працягваў камандаваць батальёнам. Пазней яго падраздзяленне ўдзельнічала ў вызваленні Рыгі. Скончыў вайну афіцэр на «Курляндскім катле». Апошні бой яго батальён прыняў ужо пасля капітуляцыі Германіі, уступіўшы ў перастрэлку з атрадамі РВА. Пасля вайны стаў камандзірам вучэбнага батальёна. Пазней даслужыўся да камандуючага арміяй і намесніка начальніка вышэйшых афіцэрскіх курсаў «Выстрал» імя Шапашнікава. Службу паспяхова сумяшчаў з вучобай. У гэты час Шахновіч скончыў дзве навучальныя ўстановы: Ваенную акадэмію імя Фрунзэ і Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. У маі 1969 года Шахновіч накіраваны ў Самалі ў якасці галоўнага ваеннага саветніка і па сумяшчальніцтве — саветніка камандуючага Самалійскай нацыянальнай арміяй (СНА) . Задача складалася ў аказанні дапамогі пры фарміраванні самалійскай рэгулярнай арміі. Трэба было таксама замацаваць гэтую краіну ў сферы ўплыву Савецкага Саюза. Шахновіч усталяваў даверныя адносіны з Сіядам Барэ , камандуючым СНА, а іх жонкі сталі сяброўкамі. Ён працаваў у Самалі да жніўня 1971 года. Пасля Шахновіч камандаваў 7-й гвардзейскай арміяй , якая знаходзілася ў Арменіі. З 1975 года выкладаў на вышэйшых афіцэрскіх курсах «Выстрал», з’яўляючыся адначасова намеснікам начальніка гэтых курсаў. У 1977—1980 гадах працуе галоўным ваенным саветнікам Узброеных Сіл Анголы . Шахновічам была закладзена аснова ангольскай арміі, сфармаваны структура і ўзбраенне, створаны паўнавартасны Генеральны штаб, ваенныя акругі і штабы акруг, сфарміраваны пяхотныя і механізаваныя брыгады, канчаткова аформіліся віды Узброеных Сіл[2]. Грамадска-палітычнае жыццёЧлен Бюро ЦК Кампартыі Арменіі, дэпутат Вярхоўнага Савета Армянскай ССР[1]. Будучы цяжкахворым і бачачы ў шпіталі параненых і скалечаных салдат у Афганістане, Васіль Шахновіч рэзка асуджаў увод у гэтую краіну савецкіх войск. Рашэнне аб умяшанні ў Афганскі канфлікт ён лічыў найбуйнейшай палітычнай памылкай савецкага кіраўніцтва, якая можа прывесці да катастрафічных наступстваў. Генерал лічыў, што «ваяваць за мяжой павінны не тэрміновікі, а прафесіяналы». СмерцьВасіль Шахновіч памёр пасля працяглай хваробы ў Галоўным ваенным шпіталі імя Бурдэнкі. Пахаваны ў Сонечнагорску пад Масквой. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia