Аб’яднаная беларуская вайсковая школа
Аб’яднаная беларуская вайсковая школа імя ЦВК БССР (АБВШ) — сярэдняя вайсковая навучальная ўстанова («нармальная вайсковая школа»[1]) РСЧА УС СССР у Мінску ў 1921—1941 гадах для падрыхтоўкі камандных і начальнікаў кадраў. За гады працы ў школе (вучылішча) было падрыхтавана каля 3,5 тысяч камандзіраў і начальнікаў Чырвонай Арміі (РСЧА). Гісторыя5 лютага 1921 года па загадзе Рэўваенсавета Рэспублікі ў Менску былі арганізаваны кароткатэрміновыя 81-я пяхотныя курсы каманднага складу[1]. Размяшчаліся ў будынку былой Менскай духоўнай семінарыі[2]. У гэтым жа годзе навучальная ўстанова была двойчы перайменаваная: спачатку ў курсы Саўнаркама БССР, а затым, перайшоўшы ў ваеннае ведамства (Наркамат абароны) — Менскія пяхотныя курсы РСЧА. 9 кастрычніка 1924 года на базе гэтых курсаў была арганізавана 7-я Аб’яднаная вайсковая школа імя ЦВК БССР з трохгадовым тэрмінам навучання[1]. Назва «Аб’яднаная» адлюстроўвала спецыфіку навучання: на трох аддзяленнях рыхтаваліся кадравыя камандзіры для родаў войскаў РСЧА: кавалерыі, артылерыі, пяхоты. У пералік ваенных дысцыплін уваходзілі: тапаграфія, гісторыя Грамадзянскай вайны, ваеннае мастацтва, тактыка, агнявая падрыхтоўка, інжынерная справа. Тактыка пяхоты і кавалерыі (курсанты спасцігалі джыгітоўку і прыёмы язды) вывучалася ў іх з улікам прымянення артылерыйскага агню. Амаль трэць вучэбнага часу адводзілася на агульнаадукацыйныя прадметы. На працягу вучобы курсанты праходзілі стажыроўку: на другім курсе — на пасадзе камандзіра аддзялення, на трэцім — камандзіра ўзвода[1]. Вайсковая школа ўяўляла сабой адзін батальён трох- ці чатырохротнага складу. Першачарговай задачай АВШ імя ЦВК БССР была падрыхтоўка камандзіраў для 2-й Беларускай стралковай дывізіі Заходняй ваеннай акругі (з кастрычніка 1926 года — Беларуская ваенная акруга)[1]. У лютым 1931 года ў гонар 50-годдзя наркама па ваенных і марскіх справах, старшыні Рэўваенсавета СССР (РВС) К. Я. Варашылава курсанты школы здзейснілі лыжны марш Мінск—Масква. З 6 па 21 лютага 1931 дзесяць курсантаў, здзейсніўшы 800-кіламетровы забег, даставілі К. Я. Варашылаву «Рапарт аб дасягненнях і недахопах» АБВШ і асабіста павіншавалі наркама ў Маскве[1][сн 1]. У лютым 1931 года таксама адзначалася і дзесяцігоддзе Аб’яднанай Беларускай ваеннай школы. АБВШ была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Ва ўказе, падпісаным старшынёй ЦВК БССР Аляксандрам Чарвяковым, гаварылася:[1] «Адзначаючы выдатныя заслугі Аб’яднанай Беларускай ваеннай школы імя ЦВК БССР у справе падрыхтоўкі чырвоных камандзіраў, Прэзідыум ЦВК пастанаўляе: Узнагародзіць Аб’яднаную Беларускую ваенную школу ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга». Начальнік школы І. І. Васілевіч і яго памочнікі атрымалі з рук сакратара ЦВК А. І. Хацкевіча імянную зброю[1]. Па ўспамінах маршала Савецкага Саюза І. І. Якубоўскага, 8 верасня 1933 годаў школу прыязджаў М. І. Калінін. На мітынгу курсанты прапанавалі назваць школу яго імем. А 6 лістапада 1933 года, загадам РВС СССР № 174, школе прысвоена імя таварыша М. І. Калініна. 16 сакавіка 1937 года школа была пераўтворана ў Менскае ваеннае пяхотнае вучылішча імя М. І. Калініна[1]. 28 сакавіка 1941 года загадам НКА СССР № 0127 перафарміравана ў Мінскае Чырвонасцяжнае танкавае вучылішча імя М. І. Калініна, 3 ліпеня 1941 года, на падставе дырэктывы ГШ ЧА № 638/орг, было перадыслацыравана ў горад Ульянаўск і пераіменавана ў 2-е Ульянаўскае Чырвонасцяжнае танкавае вучылішча імя М. І. Калініна. Расфарміравана ў 1947 годзе. Пасля Вялікай Айчыннай вайны 21 мая 1952 года ў горадзе Мінску было адкрыта Сувораўскае ваеннае вучылішча, якое размяшчаецца ў будынку былой школы[2][сн 2]. Гісторыя найменняў
Камандзіры
Вядомыя выпускнікіЗа гады існавання ў вучылішчы было падрыхтавана каля 3,5 тысяч камандзіраў Чырвонай Арміі[1].
Вядомыя выкладчыкі
ЗаўвагіЗноскі
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia