Васіль Дзям’янавіч Ганчарэнка
Васіль Дзям’янавіч Ганчарэнка (19 чэрвеня 1928, г. Днепрапятроўск, Украіна — 16 верасня 1983) — беларускі спявак (барытон). Заслужаны артыст БССР (1964)[1]. БіяграфіяСкончыў у 1955 годзе Кіеўскую кансерваторыю. 3 1960 года саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Адначасова з 1980 года загадчык кафедры опернай падрыхтоўкі Беларускай кансерваторыі[1]. Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1962 года. ТворчасцьТворчае аблічча Ганчарэнкі вызначалася добрай вакальнай школай, шчырасцю ў перадачы пачуццяў герояў[1]. Стварыў шэраг вобразаў у операх беларускіх кампазітараў: Лявон Бурак («Калючая ружа» Ю. Семянякі), Апанас («Алеся» Я. Цікоцкага), Лагоўскі («Яснае світанне» А. Туранкова), Платонаў («Сцежкаю жыцця» Г. Вагнера). сенатар Фаскары («Джардана Бруна» С. Картэса). Сярод партый класічнага рэпертуару: Анегін, Ялецкі, Раберт («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П. Чайкоўскага), Жэрмон («Травіята» Дж. Вердзі), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Малатэста («Дон Паскуале » Г. Даніцэці), Валянцін («Фаўст» Ш. Гуно), Эскамільё («Кармэн» Ж. Бізэ), граф Альмавіва («Вяселле Фігара» В. А. Моцарта) і інш. Паставіў оперы «Паяцы » Р. Леанкавала і «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага[1]. УзнагародыЗаслужаны артыст БССР (1964)[1]. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне твораў М. Мусаргскага (1956)[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia