Васіль Емяльянавіч Бурносаў
Васіль Емяльянавіч Бурносаў (18 жніўня 1914, в. Зелянькова, цяпер Круглянскі раён, Магілёўская вобласць — 19 ліпеня 1984, Мінск) — беларускі крытык, літаратуразнаўца. БіяграфіяНарадзіўся 18 жніўня 1914 года ў вёсцы Зелянькова[2]. У 1933—1934 гг. працаваў брыгадзірам, затым старшынёй калгаса «Новы свет» Бялыніцкага раёна. Быў токарам на аўтарамонтным заводзе ў Магілёве. Скончыў у 1939 годзе Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску. Працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на Заходнім фронце, быў цяжка паранены. З 1942 г. — інструктар ЦК ВЛКСМ, з 1943 года — намеснік рэдактара газеты «Чырвоная змена». У 1944—1947 гадах быў карэспандэнтам «Правды» па БССР. Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР, рэдакцыях часопіса «Полымя», «Коммунист Белоруссии», газеты «Літаратура і мастацтва», у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, галоўным рэдактарам выдавецтва БДУ, старшым рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура»[2]. Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1951 года[2]. Памёр 19 ліпеня 1984 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска[2] (П-1, 42/19/12)[3]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі[2]. ТворчасцьЛітаратурна-крытычнай працай займаўся з 1947 г. Апублікаваў шэраг артыкулаў аб партыйнасці і народнасці літаратуры, сацыялістычным рэалізме, аб творчасці Л. Талстога, М. Гогаля, А. Кальцова, М. Горкага, У. Маякоўскага, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Лынькова, А. Куляшова і іншых беларускіх пісьменнікаў[2]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia