Васіль Камароўскі
Васіль (Базыль) Камароўскі (псеўд. Антось Вярбіна; 20 верасня 1914, Наваградчына — 28 верасня 1953[1], Таронта) — грамадскі дзеяч, пісьменнік. БіяграфіяНарадзіўся на Стаўбцоўшчыне. Удзельнік Польскай абарончай вайны 1939. Пасля вызвалення ў сакавіку 1941 з лагеру ваеннапалонных сакратар Беларускага камітэту самапомачы ў Берліне, з верасня 1941 — супрацоўнік Ф. Акінчыца ў Вустраўскай школе прапагандыстаў (пад Берлінам). Застаўся ў эміграцыі. Працаваў у газеце «Раніца», у 1945 годзе разам з Сяргеем Хмарам, Андрэем Чэмерам і інш. заклаў Літаратурную сустань «Баявая Ўскалось». У 1949 годзе выехаў у Канаду, жыў у Таронта. Уваходзіў у грамадскія згуртаванні беларусаў Канады, член замежнага сектару Беларускай народнай грамады. Загінуў у аўтакатастрофе ў Таронта. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia