Аляксей Сцяпанавіч Анішчык
Аляксей Сцяпанавіч Анішчык (19 ліпеня 1912, Мондзіна, Мінская губерня — 31 сакавіка 2007, Вільня; Псеўданімы: Андрэй Чэмер; А. Шпак) — беларускі мемуарыст, педагог, журналіст, грамадскі дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся 19 ліпеня 1912 года на хутары Мондзіна Навагрудскага павета Мінскай губерні. Скончыў Навагрудскую гімназію і эканамічны факультэт Пазнаньскага ўніверсітэта; магістр эканамічных навук. Працаваў у Катавіцах, кіраваў курсамі для інжынераў і тэхнікаў. У верасні 1939 года запісаўся ў батальён, які абараняў Варшаву ад немцаў, за што пазней быў узнагароджаны медалём. Пасля капітуляцыі [[Польшча|Польшчы]] вярнуўся ў Навагрудак, дзе выкладаў у школе беларускую мову і літаратуру. Потым на Беласточчыне быў дырэктарам школы. У 1941 годзе — выкладчык і загадчык школы ў мястэчку Уселюб Навагрудскага раёна. З 1942 года — выкладчык Навагрудскай беларускай настаўніцкай семінарыі. Публікаваўся ў газеце «За праўду», са студзеня 1944 года — яе рэдактар. У лютым — маі 1944 года — загадчык Навагрудскай друкарні, у маі—чэрвені — супрацоўнік сектара радыёперадач Беларускага культурнага цэнтра ў Мінску. Сябар падпольнай Беларускай Народнай Грамады. Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса. Пры адступленні нямецкіх войск выехаў у Германію. У 1945—1946 гадах жыў у Кракаве, працаваў у газетах. Потым узначаліў ваяводскі аддзел выдавецтва «Czytelnik» ва Уроцлаве і Шчэціне. Арыштаваны савецкімі спецслужбамі ў маі 1948 года, вывезены ў Мінск. За супрацоўніцтва з немцамі прысуджаны да расстрэлу, замененага 25 гадамі зняволення. Правёў у лагерах Запаляр’я і Мардовіі 14 гадоў. Вызвалены ў 1962 годзе. Вярнуўся на Радзіму. Працаваў эканамістам у Навагрудскім раёне і ў Лідзе. Потым пераехаў Літву (Эйшышкі). Жыў у Вільні. Узначальваў суполку віленскіх беларускіх палітвязняў. Пісаў на беларускай, рускай, польскай мовах. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2000 года. Падрыхтаваў кнігу мемуараў. Памёр 31 сакавіка 2007 года ў Вільні[1].
Зноскі
Творы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia