Антарыа (правінцыя)
![]() Антарыа (англ.: Ontario, ІРА: /ɒnˈtɛri.oʊ/) — правінцыя Канады. Мяжуе з ЗША на поўдні, з правінцыяй Квебек на ўсходзе, і правінцыяй Манітоба на захадзе. Самая населеная канадская правінцыя. Адзіная правінцыя Канады, якая мае доступ да Вялікіх азёр. Плошча — 1 076 395 км². Сталіца — Таронта (нас. 2.503 тыс.), найбуйнейшы горад Канады. Сталіца Канады Атава (нас. 812 тыс.) таксама знаходзіцца ў Антарыа. ДэмаграфіяУ 2006 насельніцтва Антарыа складала 12,2 мільёнаў жыхароў. У 2006 англійская мова з’яўлялася роднай у 69,4 % жыхароў Антарыа, французская мова ў 4,1 %, кітайская ў 4 %, італьянская ў 2,4 %, іспанская ў 1,3 %, нямецкая ў 1,3 %, партугальская ў 1,3 %, пенджабская ў 1,3 %, польская ў 1,2 %.[3] У 2001 рэлігіяй 74,6 % жыхароў Антарыа было хрысціянства, 3,1 % — іслам, 1,9 % — індуізм, 1,7 % — іўдаізм, 1,1 % — будызм. 16,3 % жыхароў не вызначалі ніякай рэлігіі. ![]() УрадГалава антарыеўскага ўрада — Прэм’ер-міністр Кетлін Він. Ён з’яўляецца лідарам кіруючай Антарыеўскай ліберальнай партыі, якая мае бальшыню пасад у Заканадаўчым сходзе правінцыі. Лейтэнант-губернатар Антарыа — Дэвід Онлі, які прадстаўляе ў правінцыі каралеву Канады Елізавету II. Вядомыя асобы
Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia