Васіль Канстанцінавіч Шабалтас
Васіль Канстанцінавіч Шабалтас (нар. 15 жніўня 1936, в. Курыцічы, Петрыкаўскі раён − 13 сакавіка 2015) — беларускі пісьменнік. БіяграфіяНарадзіўся 15 жніўня 1936 года ў вёсцы Курыцічы Петрыкаўскага раёна ў сялянскай сям'і. Разам з маці, сястрой і братам перажыў акупацыю, вярнуўся на радзіму толькі пасля заканчэння войны[1]. Скончыў Мар'іна-Горскі сельскагаспадарчы тэхнікум, некаторы час працаваў у сябе на радзіме заатэхнікам-пчаляром. У 1960 годзе пераехаў на радзіму жонкі, у г. Навазыбкаў Бранскай вобласці. Жыў па вуліцы Нарыманаўскай[2]. Працаваў заатэхнікам-пчаляром (1959—1963), канструктарам-мадэльерам на швейнай фабрыцы МЛП (1963—1983)[3]. З 1983 года жыў у Асіповічах[2][4]. Працаваў галоўным інжынерам канструктарскага бюро (1983—1985), дырэктарам камбіната бытавога абслугоўвання (1985—88), загадчыкам аддзела (1988—1995)[3]. Завочна вучыўся Маскоўскім палітэхнікуме, пасля яго канчатка – у Маскоўскім тэхналагічным інстытуце[2]. Як паэт друкаваўся з 1960 года, як празаік з 1963 года. Першы верш быў надрукаваны ў газеце «Піянер Беларусі»[2]. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1993 года[2]. Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[5]. Памёр 13 сакавіка 2015 года. ТворчасцьАсноўная тэматыка творчасці В. К. Шабалтаса: памяць аб вайне, лёс чалавека, жыццёвыя абставіны, у якія трапляе чалавек[2]. Аўтар кніг прозы «Экзамен» (1984), «Плата за страх» (1994), «Злой дух» (2006)[4], «Душагуб», «Белобок»[4] і інш. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia