Васіль Кендыш

Васіль Кендыш
Адукацыя
Нараджэнне 16 сакавіка 1908(1908-03-16)
Смерць 1 кастрычніка 2003(2003-10-01) (95 гадоў)
Пахаванне

Васіль Кендыш (16 сакавіка 1908(1908-03-16), Чарапы[d], Мінская губерня1 кастрычніка 2003(2003-10-01), Спрынгфілд, Масачусетс) — беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч. Актыўны дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША, святар Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

Біяграфія

Нарадзіўся 16 сакавіка 1908 года ў в. Чарапы Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер злілася з в. Лецяшын) у сям’і Юстыны і Мікалая Кендышаў.

З дзяцінства спяваў у царкоўным хоры. Скончыў чатыры класы расійскай школы. У 19241929 гадах вучыўся ў Клецкай беларускай гімназіі. Вучыўся ў Вышэйшай тэхнічнай школе ў Вільні. Пэўны час працаваў у Слонімскім павеце. Працаваў меліяратарам, арганізоўваў беларускія драматычныя гурткі па вёсках, за што трапіў пад нагляд польскай дэфензівы і ў неўзабаве страціў працу. З 1936 года жыў у сваякоў.

У 1939—1941 гадах настаўнічаў. Скончыў Беластоцкі настаўніцкі інстытут. У час нямецкай акупацыі працаваў у беларускай адміністрацыі ў Баранавічах, Нясвіжы, Клецку. Браў удзел у беларускім незалежніцкім руху. Належаў да Беларускай народнай самапомачы. У гэтым часе ажаніўся з Марыяй Яцкевіч.

З лета 1944 года ў эміграцыі. Жыў у лагерах DP у Германіі, дзе працаваў настаўнікам. Быў адным з заснавальнікаў газеты «Бацькаўшчына», сябрам Беларускага нацыянальнага камітэта на амерыканскую зону акупацыі. Актыўны ўдзельнік аднаўлення Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

У верасні 1949 года выехаў у ЗША, жыў у Спрынгфілдзе. Браў актыўны ўдзел у беларускім грамадскім і царкоўным жыцці. Радны БНР. Сябра БАЗА, ад 1953 года — старшыня Спрынгфілдскага аддзела арганізацыі.

10 студзеня 1968 года ў Хайленд-Парку (Нью-Джэрсі) прыняў святарскі сан. У 1968—1973 гадах служыў настаяцелем парафіі Жыровіцкай Божай Маці ў Хайленд-Парку. На другім Саборы БАПЦ у 1972 годзе быў абраны сакратаром Кансісторыі. Да 1981 года ўзначальваў парафію Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. За самаахвярную святарскую працу быў адзначаны царкоўнымі ўзнагародамі.

У 1990 годзе выйшаў на заслужаны адпачынак. Аўтар шэрагу публікацый у перыядычным друку на эміграцыі, прысвечаным гісторыі БАПЦ.

Памёр 1 кастрычніка 2003 года ў г. Спрынгфілд (штат Масачусетс, ЗША). Абрад пахавання адслужылі а. Якіў (УПЦ у ЗША) і а. Вячаслава (БАПЦ) ва ўкраінскай царкве г. Хартфард (штат Канектыкут). Пахаваны на могілках г. Спрынгфілд (штат Масачусетс).

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya