У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Корань.
Васіль Аляксеевіч Корань (1-я палова XVII ст., Дуброўна Аршанскага павету Віцебскага ваяводства — пачатак XVIII ст., Масква) — гравёр па дрэве, друкар. Стваральнік першай у Расіі ілюстраванай гравюрамі Бібліі.
Біяграфія
Падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў, калі Дуброўна і яе ваколіцы не раз спустошаны маскоўскімі войскамі, Васіль Корань у 7169 (1660) годзе апынуўся ў Маскве. Першыя пяць гадоў жыў у мешчаніна Андрэя Гіры, імаверна, таксама выхадца з Вялікага Княства Літоўскага. Потым пяць гадоў наймаў двары ў розных гаспадароў. У 7179 (1670) годзе пераехаў без паручнага запісу ў Мяшчанскую слабаду ў Маскве, меў там уласны двор 20×6 сажняў па левым баку 3-й вуліцы. Займаўся «друкаваннем лістоў», то-бок разьбой, гравюрай і друкам.
У 1684 годзе згаданы яго сыны Івашка 20 гадоў, Алёшка 17 гадоў і Еўдакімка 12 гадоў. Васіль плаціў тым часам грыўну цягла.
Памёр імаверна на пачатку XVIII ст.
Творчасць
У 1692—1696 гадах надрукаваў Біблію на манер заходніх «Біблій жабракоў». Тэхніка Кораня спалучае ўплыў каталіцкіх і пратэстанцкіх Біблій (напрыклад, Бібліі Піскатара) і іканапіснай традыцыі і эстэтыкі лубка, які ўзнік якраз тым часам, пры гэтым яна глыбока самабытная сваім характарам. З прычыны некананічнасці выяў бога, напрыклад у Шасцідневе ён выяўлены як анёл, тыраж Бібліі Кораня, каля тысячы асобнікаў, канфіскавалі і цалкам знішчылі.
Адзіны часткова захаваны асобнік кнігі (36 лістоў) спачатку захоўваўся ў графа Фёдара Талстога[ru], у каталогу гэтага збору ён апісана так:
188. Изображенія изъ книги Бытія (числомъ 20) и Апокалипсиса (16), рѣзныя на деревѣ (и раскрашенныя), въ 1696—1697 годахъ; въ бол. листъ, 36 листовъ.
Рисунки очень рѣдкіе, неизвѣстные Библіографамъ. Работа грубая; надписанія прекрупныя. На нѣкоторыхъ означено: «Рѣзалъ сіе доски Василій Корень, знаменилъ Григорей , 720З (7204, 7206).» Они (кажется) не всѣ.[4]
Цяпер Біблія Кораня захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу. Уключае серыю размалёваных гравюр з подпісамі на сюжэты з Кнігі Быццё і Кнігі Апакаліпсіс.
Апроч гэтага, Васілю Кораню прыпісваюць аўтарства некаторых ананімных лубачных твораў (недарагіх насценных карцінак) пачатку XVIII ст., але, магчыма, яны створаны яго вучнямі. Калі так, то пад уплывам Кораня склаўся непаўторны стыль ксілаграфічнага лубка.
У 2020 годзе Музей гісторыі беларускай літаратуры праводзіў выстаўку прысвечаную Бібліі Кораня, у межах выставы лекцыю чытала Ірына Дубянецкая, таксама адбыўся круглы стол «Біблія Васіля Кораня як помнік культуры беларускага і рускага народаў» (Мінск, 17 студзеня 2020), яго матэрыялы апублікаваны асобным зборнікам.
Крыніцы
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 22 жніўня 2022.
- ↑ Строевъ П. М. Обстоятельное описаніе старопечатныхъ книгъ славянскихъ и россійскихъ, хранящихся въ библіотекѣ тайнаго совѣтника, сенатора, двора его императорскаго величества дѣйствительнаго каммергера и кавалера, графа Ѳедора Андреевича Толстова.. — Москва: Въ типографіи С. Селивановскаго, 1829. — С. 375 —376 (№ 188). — XXIV, 593 с.
Літаратура
- Біблія Васіля Кораня як помнік культуры беларускага і рускага народаў: матэрыялы круглага стала (Мінск, 17 студзеня 2020 г.) / [рэдкалегія: М. Л. Рыбакоў (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск : Колорград, 2020. — 118, [1] с.
- Вялікае Княства Літоўскае : энцыклапедыя : [у 3 т.]. — Мінск, 2006. — Т. 2. — С. 135.
- Богоявленский, Сергей Констатинович. Московская мещанская слобода в XVII в. / Под ред. Б. В. Левшина. — Москва: Наука, 1980. — С. 9—170; 45.
- Библия Василия Кореня. 1692—1696 из государственной Публичной библиотеки им. Салтыкова-Щедрина в Ленинграде (V 4.2) / Фотосъемка Д. В. Белоусова.. — Москва: Искусство, 1983. — 41 с.
- Матеріалы для исторіи московскаго купечества. Томъ 1. Приложеніе 2. Переписные книги Мещанской слободы 1676г., 1684г. / сост. Н. А. Найденов. — Москва: Типо-лит. И. Н. Кушнеревъ и К°, 1886. — Т. 1. Приложеніе 2. — С. 47, 117. — 124 с.
- Плетнева А. А. Лубочная Библия язык и текст. — М.: Языки славянской культуры, 2013. — С. 51, 61—63, 65—66, 90, 122, 126, 128—129, 131—132, 136, 139, 148, 154, 156, 282, 370. — 392 с. — ISBN 978-5-9551-0650-6.
- Ровинскій, Дмитрій Александрович (1824—1895). Русскіе граверы и ихъ произведенія съ 1564 года до основанія Академіи художествъ. — Москва: Въ Сѵнодальной Типографіи, 1870. — С. 9, 16, 21, 135, 137, 140. Слов. 125, 238—240. — 403 с.
- Ровинскій, Дмитрій Александрович (1824—1895). Русскія народныя картинки. Кн. 3. Притчи и листы духовные.. — Санктпетербургъ: Типографія Императорской Академіи Наук, 1881. — С. 251—259. — 750 с..
- Ровинскій, Дмитрій Александрович (1824—1895). Подробный словарь русских гравёров XVI—XIX вв.. — Санктпетербургъ: Академія наук, 1895. — Т. 1. А—І. — С. 24—28. — 446 с.
- Ровинскій, Дмитрій Александрович (1824—1895). Подробный словарь русских гравёров XVI—XIX вв.. — Санктпетербургъ: Академія наук, 1895. — Т. 2. К—Ѳ. — С. 547—549. — 806 с.
- Сакович, Антонина Георгиевна. Народная гравированная книга Василия Кореня, 1692-1696. — Москва: Искусство, 1983. — 167 + 41 с. — 25 000 экз.
- Указатель именъ и предметовъ упомянутыхъ въ подробномъ словарѣ русскмхъ граверовъ Д. А. Ровинскаго. / Составилъ Евг. Ник. Тевяшовъ. — Санктъ-Петербургъ: Академія наук, 1899. — С. 94. — 208 с.