Васіль Мікалаевіч Муранкоў
Васіль Мікалаевіч Муранкоў (1960[3], в. Альхоўка, Горацкі раён, Магілёўская воблассць, Беларуская ССР[3]) — беларускі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяСкончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[3]. Працоўную дзейнасць пачаў у 1986 годзе ў якасці начальніка мяса-малочнага комплексу буйной рагатай жывёлы калгаса «Шлях Леніна» Горацкага раёна, з 1996 па 2000 год галоўны заатэхнік гэтага ж калгаса[3]. З 2000 па 2005 год працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па жывёлагадоўлі Аршанскага раённага выканаўчага камітэта, а з 2005 па 2010 год — першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аршанскага райвыканкама[3]. У 2010 заняў пасаду старшыні Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта[3]. 29 чэрвеня 2015 года, на паседжанні раённага Савета дэпутатаў быў зняты з пасады старшыні райвыканкама, бо звярнуўся ў Віцебскі аблвыканкам з заявай аб вызваленні яго ад пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу[4]. З 2015 па 2019 год — старшыня Аршанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў[3]. З 9 кастрычніка 2019 года Васіль Муранкоў прыступіў да абавязкаў першага намесніка старшыні Горацкага раённага выканаўчага камітэта[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia